Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нашы на Эўрабачаньні
12:55, 25/05/2005, прэс-служба руху «Зубр»

Шаснаццаць актывістаў руху супраціву “Зубр” высадзіліся на ўкраінскую зямлю, каб у шэрагу іншых эўрапейцаў ўзяць ўдзел ў фестывалі Эўрабачаньне-2005.



Раніцай 18 траўня, адразу па прыезьдзе, “зубры” накіраваліся ў намётавы гарадок для эўрапейскай моладзі. Не пасьпелі яны разьмясьціцца, як адразу ж пачалі прывабліваць вялікую ўвагу, якая перасьледвала іх напрацягу усёй вандроўкі. Газэтчыкі, тэлевізыйшчыкі, фотакоры, сябры грамадзкіх арганізацый Украіны... Але час ня церпіць: трэба рушыць на адкрыцьцё Эўрабачаньня. Гэткім чынам, калюмна ў складзе сябраў руху “Зубр”, разам зь сябрамі грамадзянскай кампаніі ПОРА прайшліся ў бок Майдана незалежнасьці, дзе ўжо сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Увесь час над галовамі людзей луналі беларускія нацыянальныя сьцягі, а таксама сьцягі руху “Зубр”.



Сцэна была ўсталяваная ня толькі на Майдане Незалежнасьці, але і ў свамі эўракэмпінгу. Менавіта на ёй цягам усяго мінулага тыдня – ад адкрыцьця да закрыцьця кэмпу – мелі магчымасьць выступіць усе ахвотныя гурты. У тым ліку выступіў і беларускі гурт “Крамбамбуля”. Па іроніі лёсу гурт выступіў ва Ўкраіне як раз праз два дні пасьля таго, як яго забаранілі ў нас – у Беларусі. Падтрымаць землякоў прыйшлі і “Зубры”. Лявон Вольскі, лідэр гурта “Крамбамбуля”, шчыра падзякаваў актывістам руху за падтрымку.



Дарэчы гурт “Харлі”, які выступаў на пляцоўцы эўракэмпу на дзень пазьней за “Крамбамбулю”, пайшоў далей. Атрымаўшы ў падарунак ад “Зубра” кашулі з лягатыпам руху, вакліст гурта Яўген Чалышаў тут жа ш апрануў і выступаў перад публікай менавіта ў ёй.



Нарэшце надыйшоў паўфінал Эўрабачаньня. У той час, калі мільёны эўрапейцаў сабраліся перад сваімі тэлевізыямі ў чаканьні пачатка конкурсу, актывісты “Зубра” рушылі праз усю сталіцу Памаранчавай рэвалюцыі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Гэта выклікала гэта выключна станоўчую рэакцыю: як з боку мінакоў, так і з боку... міліцыянтаў.

“Зуброў” немагчыма было не заўважыць. Юнакі і дзяўчаты, трымаючы ў руках нацыянальныя і “зуброўскія” сьцягі, прываблівалі ўвагу зь першай да апошняй хвіліны конкурсу. Менавіта яны былі самыя заўважныя, менавіта яны былі бачныя ва ўсіх эўрапейскіх краінах.



Вялічэзную падтрымку бларускай моладзі выказвалі ня толькі мясцовыя жыхары, якія, ведаючы, што такое жыць у краіне, свабода для якой здабытая ўласнымі рукамі. Віталі маладзёнаў і прадстаўнікі замежных дэлегацыяў, якія сочуць за падзеямі, што адбываюцца ў нашай краіне, якіх, па іх уласным прызнаньні, вельмі турбуе тое, што побач зь імі, у самым цэнтры Эўропы да сёй пары існуе дыктатарскі рэжым.



Не абмінулі ўвагай маладых беларусаў і самі беларусы. Адмыслова дзеля сустрэчы з актывістамі руху “Зубр” прыходзілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Ўкраіне. Яны хацела на ўласныя вушы пачуць, што адбываецца ў нашай краіне, ці праўда тое, што кажуць па тэлебачаньні.

Па запрашэньні прадстаўнікоў футбольнага фан-клюбу каманды “Дынама-Кіеў”, у якой у тым ліку грае і беларус Валянцін Белькевіч, “зубры трапілі на футбольны матч. Але да гэтага яны пабывалі ў самім фан-клюбе, дзе атрымалі падарункі з лягатыпам каманды свайго земляка.

Лягічнай, сканчаючай вандроўку “зуброў”, падзеяй стаў фінал конкурса Эўрабачаньне-2005. Гэтым разам маладзёны вырашылі ня йсьці ў залю Палаца спорту, дзе праходзіў конкурс, а засталіся на Майдане Незалежнасьці, куды вялося прамое трансьляваньне з месца падзеяў. Ізноў дзясятак бел-чырвона-белых сьцягоў луналі ў паветры над плошчай, дзе стаяла больш за трыццаць тысячаў чалавек. І гэтым разам людзі ўжо літаральна стваралі чэргі, каб патрымаць нашыя сьцягі, каб сфатаграфавацца з маладымі змагарамі за свабодную Беларусь, каб проста выказаць падтрымку і пажадаць посьпехаў у барацьбе.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: