Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камісія Кангрэсу ЗША занепакоеная сытуацыяй з рэлігійнымі правамі беларусаў
10:54, 25/05/2005

Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах пры Кангрэсе ЗША (USCIRF) прадставіла амэрыканскаму кіраўніцтву і міжнароднай грамадзкасьці традыцыйную гадавую справаздачу адносна стану свабоды веравызнаньня ў сьвеце. Паводле амэрыканскіх экспэртаў, Беларусь сёлета ўвайшла ў гэтак званы Watch List альбо сьпіс асаблівай увагі.

Галоўная ўвага ў дакумэнце надаецца тым краінам, ў якіх de jure ёсьць свабода рэлігіі й прынцыповае аддзяленьне царквы ад дзяржавы існуе, аднак, насамрэч, de facto гэтыя правы прызнаюцца ўладамі толькі часткова, бо ўлады бачаць у пэўных рэлігійных групах пагрозу афіцыйным канфэсіям.

Гэта, як вынікае з новай справаздачы адмысловай камісіі Кангрэсу ЗША, датычыць цяпер і сытуацыі зь веравызнаньнем у Беларусі.

Нагадаем, што Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах пры Кангрэсе Злучаных Штатаў была створаная ў 1998 годзе. У яе склад уваходзяць незалежныя экспэрты, якія штогод вывучаюць стан свабоды сумленьня, веравызнаньня і рэлігіі ў розных краінах сьвету і ў выніку прадстаўляюць свае матэрыялы прэзыдэнту, у Дзярждэпартамэнт і Кангрэсу ЗША.

Паводле дакумэнту камісіі, Беларусь разам з Кубай, Эгіптам і Нігерыяй уваходзіць у гэтак званы “Watch List“ альбо сьпіс краін, за якімі трэба ўважліва назіраць, паколькі правы чалавека на веравызнаньне захоўваюцца тут недастаткова. Камісія не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць праводзіць палітыку наўмысных бюракратычных і юрыдычных абмежаваньняў што да прадстаўнікоў розных неафіцыйных рэлігійных груп і кангрэгацыяў, паведамляе «Радыё Свабода».
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: