Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве аштрафавалі актывістаў «Зубру»
16:52, 25/05/2005

У Магілёве два актывісты руху супраціву “Зубр” пакараныя за ўдзел у акцыі, якую “зуброўцы” правялі з нагоды гадавіны знікненьня былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі насупраць будынку магілёўскага КДБ. Тады правядзеньню пікету перашкодзілі міліцыянты, якія затрымалі 12 чалавек, і на іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні.

Пасьля гэтага Яўген Сувораў і Андрэй Разумкоў былі зноў затрыманы міліцыянтамі за распаўсюд незалежнай газэты “Выбар” на цэнтральных вуліцах Магілёва і дастаўлены ў пастарунак, а потым і ў суд, дзе быў разгледжаны іх удзел у акцыі 7 траўня.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, суд прызнаў вінаватымі актывістаў “Зубра” ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і супраціўленьні міліцыянтам, і пакараў іх вялікімі штрафамі: Андрэю Разумкову трэба заплаціць 20 базавых велічынь, а Яўгену Сувораву — 25, што больш за паўмільёна рублёў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: