Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менгарвыканкам больш ня будзе рэгістраваць лісты ад мітынгоўшчыкаў 14:33, 26/05/2005
У Менгарвыканкаме спынілі рэгістрацыю пісьмаў адносна правядзеньня сходаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньня і іншых масавых мерапрыемстваў. Паводле рашэньня гарадзкой улады за нумарам 809, рэгістрацыі не належаць таксама яшчэ некалькі дзесяткаў відаў дакумэнтаў, што дасылаюцца ў выканкам, альбо накіроўваюцца гэтай установай па інстанцыях.
У аддзеле пісьмаў і арганізацыі прыёму грамадзянаў Менгарвыканкаму «Радыё Свабода» патлумачылі: у пералік 50 дакумэнтаў, якія перасталі рэгістравацца, увайшлі запыты, даведкі і адказы, што на погляд чыноўнікаў ня маюць вялікай грамадзкай значнасьці. Напрыклад, лісты пра сьпісанае абсталяваньне, разьмяшчэньне рэклямы і гэтак далей. Як падкрэсьліў спэцыяліст аддзелу Андрэй Серы, дзякуючы гэтаму агульны аб`ём дакумэнтазвароту ў Менгарвыканкаме зьменшыцца.
Некаторыя юрысты выказваюць меркаваньне – у працэсе маскіроўкі нязручнай статыстыкі чыноўнікі адмыслова залічылі ў другарадны сьпіс пісьмы па пытаньнях правядзеньня сходаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў і пікетаваньня.
Па словах прадстаўніка Аб`яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Пліскі, у заканадаўстве дакладна прапісаная абавязкі вышэйшага кіраўніцтва.
“Вось закон аб масавых мерапрыемствах, артыкул 6-ы: кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органу, ці ягоны намесьнік, абавязаныя разгледзець заяву не пазьней як за 5 дзён да даты правядзеньня мерапрыемства і ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатару. У законе адназначна сказана, што кіраўнік у адказе ці яго намесьнік. То ў агульны сьпіс ніяк такое пісьмо ня можа ўваходзіць”, -- кажа юрыст. Минск, Белоруссия