Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рыгор Барадулін: «Зуброў не бачыў сьвет ніколі ў хлеве!»
14:04, 30/05/2005

Рыгор Барадулін даўно прыходзіцца не да спадобы сённяшняму беларускаму рэжыму. Няздарма не выходзяць апошнім часам у дзяржвыдавецтвах кнігі народнага паэта Беларусі, а яго лютаўскі 70-гадовы юбілей дзяржаўная беларуская прэса практычна праігнаравала (за выключэннем бадай толькі “Звязды" ды “ЛіМа"), тым часам як беларускага паэта павіншавалі нават расійскія выданні. Але ж дзядзьку Рыгора афіцыйнае непрызнанне на радзіме ніколькі не хвалюе, ён па-ранейшаму робіць сваю справу - піша вершы, адначасова не застаючыся ў баку ад таго, што адбываецца ў краіне. І таму невыдакова адзін з апошніх яго вершаў прысвечаны сімвалу Беларусі - Зубру. Здаецца, аналогія тут праглядвае недзвюхсэнсовая (да таго ж паэт любіць паўтараць выраз Карласа Улманіса: “У цялятах наша будучыня"), таму мы і звярнулісь да Рыгора БАРАДУЛІНА за ўдакладненнямі.

- Дзядзька Рыгор, памятаецца, яшчэ раней Вы неаднойчы гаварылі, што зараз такі час, што з`явілісь не толькі прафесійныя рэвалюцыянеры ды прафесійныя плакальшчыкі па беларускай мове, але наогул прафесійныя беларусы. Да таго ж даўно існуе дазволеная, ці кішэнная апазіцыя, а ў выразе “дзеці капітана гранта" слова “грант" трэба цяпер пісаць з малой літары. Аднак з Вашага верша пра зуброў вынікае, што на каго, на каго, а на “Зубра", як моладзевую арганізацыю, апазіцыйную пануючаму на Беларусі рэжыму, надзея ў Вас ёсць?

-- Я сапраўды лічу, што “Зубр" - тая арганізацыя, якая зараз вельмі патрэбная. Што ж датычыць іншых, дык некаторыя здэвальвіравалі, іншыя былі расколаты - як той жа БНФ. Але ж гэта стары метад дзейнасці КДБ -- каб разваліць якую палітычную арганізацыю, яе трэба раскалоць.

“Зубры" мне падабаюцца тым (ва ўсялякім выпадку тыя, каго з іх ведаю - простых шчырых беларускіх хлопцаў), што дзейнічаюць яны з чыстым сэрцам і згодна з моцным рухам душы; не гвалтоўна, не сілай кулака і не сілай усялякіх інтрыг імкнуцца яны дагрукацца да свядомасці беларусаў, якія трошку задрамалі. Сіла ж душы, сіла духу, я ўпэўнены, некалі павінна ўрэшце рэшт перамагчы.

У мяне насамрэч вялікая надзея на “зуброў", таму што Зубр - гэта сімвал Беларусі, гэта сімвал Незалежнасці і Волі. Я ж гавару, што зуброў ніхто ў хлеве не бачыў, зубры ў няволі не жывуць. І таму я лічу, што за “зубрамі" можа быць вялікая будучыня. Калі толькі - зноў жа - іх не ўдасца раскалоць.

- Такім чынам Вы даеце веру ў тое, што калі-небудзь “загляне сонца ў нашае ваконца"?

-Рана ці позна, але гэта абавязкова адбудзецца. Я заўсёды гавару, што беларусы - гэта эксперыментальная нацыя ў пана Бога, і калі робіцца як эксперымент, дык ён робіцца на добры канец. Але вось калі ён будзе, гэтага не скажа ніхто. Мабыць, я і не дажыву, але моладзь павінна дачакацца. Моладзь павінна жыць вольнай і незалежнай.

- А калі б былі малады, пайшлі б у “зубры"?
-- Безумоўна, аднак у маім узросце я ўжо больш падобны на той экспанат, які, напханы сенам, выстаўляюць у музеі. Але я застаюся душой разам з “зубрамі" - са шчырымі нашымі хлопцамі ды дзяўчатамі. Наогул усё сваё жыццё я быў разам з маладымі, імкнуўся неяк падтрымліваць іх. Я заўсёды трымаю бок тых, каго заціскалі, каго не прызнавалі. Такая ж у мяне натура, што не магу падтрымліваць тых, каго ўсе любяць...

Пытанні задаваў
Сяргей Шапран
www.zubr-belarus.com

* * *
Няхай жывуць магутныя Зубры -
У роднай вольніцы гаспадары!
Хай палахліўца прабiрае страх.
Зубры дужэюць у высокiм гневе.
Жыць застаюцца сьмелыя ў вяках.
Зуброў не бачыў сьвет ніколі ў хлеве!

Рыгор БАРАДУЛІН
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: