Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец галадуе 17-ты дзень. Яго брата вызвалілі
11:24, 01/06/2005

Адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, былы дэпутат і кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец 17-ы дзень трымае галадоўку за кратамі. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў Міхаіл Хоміч – адвакат экс-дэпутата. Ён жа сказаў, што Аляксандар Скрабец – малодшы брат Сяргея Скрабца 31 траўня быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачваньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Былога дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Сьледзтва лічыць, што былы парлямэнтар падбухторваў беспрацоўнага жыхара горада Бяроза даць хабар у памеры 30 тысячаў даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры й абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны, які быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі.

Малодшы брат Сяргея Скрабца Аляксандар быў затрыманы ў Менску 29 траўня. Яго, як і брата, адразу перавезьлі ў сьледчы ізалятар Берасьця. І тут яго дапытвалі па справе старэйшага брата. Паводле расейскай агенцыі "Интерфакс", якая спасылаецца на неназваных суразмоўцаў зь Берасьцейскай абласной пракуратуры, "Аляксандар Скрабец падазраецца як саўдзельнік брата ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў згодна з тымі ж артыкуламі, што і ягоны брат Сяргей Скрабец".

31 траўня Аляксандра Скрабца пасьля допыту выпусьцілі на волю пад падпіску аб нявыезьдзе. Адвакат Хоміч ня ведае, чым кіравалася сьледзтва пры прыняцьці гэтага рашэньня. Але на погляд яго й ягонага калегі (удвух яны займаліся справай Аляксандра Скрабца) падставай для такога вэрдыкту маглі быць дзьве акалічнасьці: дастаткова пераканаўчыя тлумачэньні ў справе пра хабарніцтва, а таксама дрэнны стан яго здароўя.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: