Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Жодзіне сёмы дзень галадоўкі моладзі
11:11, 01/06/2005

У Жодзіне 7-ы дзень галадуюць супраць выключэньня з навучальных установаў дэмакратычнай моладзі. У акцыі, якая пачалася 25 траўня, бяруць удзел шасьцёра юнакоў: Зьміцер Чарткоў, Аляксандар Вінаградаў, Яўген Валкавец, Сяржук Мурашка, Павал Каранюхін і Сяржук Марчык.

Галадуюць хлопцы на прыватнай кватэры па вуліцы Гагарына. Гэта ўжо трэцяе ў Жодзіне месца правядзеньня акцыі.

Галадоўка адмоўна адбіваецца на самаадчуваньні юнакоў. Стан Сяржука Марчыка выклікаў занепакоенасьць іншых галадоўнікаў. Яны выклікалі “хуткую дапамогу”, лекар якой рэкамэндаваў баранавіцкаму юнаку вярнуцца дадому і прайсьці там паглыбленае мэдычнае абсьледаваньне.

Улады пакуль не рэагуюць на галадоўнікаў. У прыватнасьці, Жодзінскі гарвыканкам, паводле лідэра мясцовай суполкі “Маладога фронту” Паўла Красоўскага, на два тыдні падоўжыў разгляд іх заявы з патрабаваньнямі. Адным з патрабаваньняў было аднаўленьне ў якасьці навучэнца Жодзінскага політэхнікума непаўналетняга ўдзельніка акцыі Сяржука Мурашкі. Аднак лёс яго па-ранейшаму застаецца няпэўным.

Удзельнікі акцыі, паводле іх словаў, атрымліваюць падтрымку з боку прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый, шараговых грамадзянаў.

Тым часам, другі дзень трымаюць галадоўку яшчэ пяцёра актывістаў моладзевага руху, якія далучыліся да акцыі жодзінскіх актывістаў 30 траўня. Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч зь Менску, Ігар Шчэкарэвіч, які цяпер жыве ва Ўкраіне, Валер Мацкевіч з Бабруйску і сябра руху “Зубр” Міхась Кандрашоў з Барысава.



Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: