Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыйныя структуры могуць будуць ліквідаваныя да 6 чэрвеня 15:34, 01/06/2005
Сёньня закончыўся тэрмін перарэгістрацыі партыйных структур з жылога ў нежылы фонд. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, да 6 чэрвеня будуць ліквідаваныя партыйныя суполкі і аддзяленьні грамадзкіх аб’яднаньняў, якія ня здолелі перавесьціся ў нежылы фонд.
“Усе арганізацыйныя структуры, якія не прыведзеныя ў адпаведнасьць з Жыльлёвым кодэксам, будуць органамі юстыцыі на месцах зьнятыя з уліку”, -- паведаміў міністр.
Акрамя таго Галаванаў паведаміў, што ў “палату прадстаўнікоў” перададзены законапраект, згодна зь якім Мінюст атрымае права прыпыненьня дзейнасьці партый і грамадзкіх арганізацыяў на няпэўны пэрыяд. Минск, Белоруссия