Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рух "Зубр" выказвае пратэст цынічнаму прысуду лідэрам беларускай апазіцыі. Лідер беларускіх сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і заснавацель "Маладога Фронта" Павал Севярынец былі асуджаныя на тры гады абмежавання волі.
Беларускія патрыёты былі пазбаўленыя волі за тое, што мелі мужнасць адстойвваць выбар народа, аб які ўлада ў чарговы раз выцерла ногі. Рэзультаты парламентскіх выбараў і рэферэндума былі цалкам сфальсіфікаваныя, а вулічны пратэст жорстка падаўлены. Зараз злачынны рэжым помсціць тым, хто выйшаў на плошчу і паказаў усяму свету сапраўдную цану афіцыйным лічбам выбаркама.
Рух "Зубр" патрабуе вызваліць Міколу Статкевіча і Паўла Севярынца. Мы будзем змагацца за свабоду сваіх сяброў. Прыйдзе час, і ўсе ўдзельньнікі судовай расправы панясуць пакаранне.
Будзем разам, і Беларусь стане вольнай! Минск, Белоруссия