Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі «Зубр» і польскія «Маладыя Дэмакраты» будуць дзейнічаць разам
11:54, 01/06/2005

Беларускі рух “Зубр” і польская арганізацыя “Маладыя Дэмакраты” (Mlodzi Demokraci) дамовіліся аб сумесных дзеяннях. Згодна з дакументам арганізацыі будуць дзейнічаць на карысьць развіцця грамадскай супольнасьці і дэмакратыі ў Беларусі, папулірызаваць актыўны удзел маладзевых асяродкаў у грамадзкім жыцці, дзейнічаць на карысьць інтэграцыі Беларусі з Эўразьвязам, праводзіць іншыя мерапрыемствы. Пагадненне аб гэтым было падпісанае 29 траўня ў Белавежскай пушчы.

Прыводзім тэкст дакуманта цалкам:

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж агранізацыяй “Маладыя Дэмакраты”(Mlodzi Demokraci) і маладзевым рухам ЗУБР

Падпісана 29 мая 2005 года ў Белавежскай Пушчы.

§ 1

Арганізацыя “Маладыя Дэмакраты” і рух ЗУБР, шануючыя такія агульныя каштоўнасьці як: свабода, дэмакратыя, шанаванне правоў чалавека, грамадзкая актыўнасьць моладзі, а таксама будова агульнага эўрапейскага дома, у духе салідарнасьці і адказнасьці за будучыню Эўропы, згодна пастанаўляюць навязаць партнерскае супрацоўніцтва

§ 2

Арганізацыя “Маладыя Дэмакраты” і рух ЗУБР бачаць гістарычную неабходнасьць павялічвання інтэнсіўнасьці сумесных дзеянняў, таму вырашаюць:

- Дзейнічаць на карысьць развіцця грамадскай супольнасьці і дэмакратыі ў Беларусі,

- Папулірызаваць актыўны ўдзел маладзевых асяродкаў у грамадзкім жыцці.

- Ствараць сетку абмену інфармацыяй аб арганізаваных мерапрыемтсвах і дзеянях.

- Абменьвацца выпрацаванымі метадамі і арганізацыйным досьведам.

- Салідарна супрацоўнічаць на форуме міжнароднага маладзевага руху.

- Дзейнічаць на карысьць інтэграцыі Беларусі з Эўразьвязам.

- Інфармаваць супольнасьць аб усялякіх парушэннях правоў чалавека і грамадзяніна.

- Праводзіць сумесныя маладзевыя адукацыйныя і трэніровачныя мерапрыемствы.

- Арганізоўваць міжнародны абмен польскай і беларускай моладзі.

- Прамаваць і падтрымліваць доступ моладзі да незалежных і сучасных сродкаў перадачы інфармацыі.

- Публічна выказваць меркаванні і займаць пазыцыі ў важкіх для абедзьвух асяродкаў справах.

Мы верым у сэнс нашай супольнай місіі. Мы патрабуем адзінасьці, салідарнасьці, дабрабыту і пакою. Мы хочам адважна кшталтаваць заўтрашнюю Эўропу, Эўропу свабодную і дэмакратычную.

§ 3

Пагадненне ўваходзіць у дзеянне ў дзень падпісання.
Минск, Белоруссия



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: