Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да Сяргея Скрабца выклікалі лекараў
10:32, 03/06/2005

Адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, былы дэпутат і кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец ужо 19-ты дзень трымае галадоўку ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары. Адвакат экс-дэпутата Міхаіл Хоміч паведаміў, што да былога парлямэнтара ўжо выклікалі мэдычную дапамогу.

Гэта зьвязана з тым, што ён працягвае галадаваць і п’е толькі ваду. Паводле адваката, які наведваў Сяргея Скрабца ў камэры сьледчага ізалятара, той пачаў скардзіцца на здароўе:

“Мэдычную дапамогу ён атрымаў. Скаргі тыя ж самыя, што і раней: галаўны боль, пачынаюць трошкі турбаваць ныркі. Лекары прапануюць аглядаць яго штодня, але Скрабец гаворыць, што гэта не патрэбна. Калі ўжо будуць узьнікаць нейкія праблемы, дык ён пакліча”, -- паведаміў адвакат “Радыё Свабода”.

Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачаньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Былога дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Малодшага брат Сяргея Скрабца Аляксандра 31 траўня пасьля допыту выпусьцілі на волю пад падпіску пра нявыезд. З таго часу ён катэгарычна адмаўляецца размаўляць з прадстаўнікамі мэдыяў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: