Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
67 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Першыя ахвяры галадоўкі
12:02, 06/06/2005

На дзесяты дзень галадоўкі, адзін з непаўнагадовых удзельнікаў акцыі ў Жодзіна - Карэнюхін Павал, страціў прытомнасьць.

Пасьля інцэдэнту адразу была выкліканая хуткая дапамога. Лекары, каторыя прыбылі на месца галадоўкі, зрабілі некалькі ўколаў Паўлу і прапанавалі гаспіталізаваць яго, настойваючы на спыненьні галадоўкі, але Павал адмовіўся і вырашыў працягваць акцыю. Але, па рашэньню аргкамітэту правядзеньня галадоўкі, які ўзначальвае Павал Красоўскі, удзел у акцыі Паўлу Карэнюхіну быў забаронены. Таксама было прынята рашэньне пра спыненьне галадоўкі непаўнагадовага Сяржука Мурашкі.

Удзел у акцыі спыніў і кіраўнік МФ у Баранавічах - Сяржук Марчык, у якога абвострылася асма, пры якой лекары увогуле забараняюць праводзіць галадоўку. Яшчэ раней удзел у акцыі спыніў прадстаўнік “Зубру” з Барысаву Міхась Кандрашоў .

Такім чынам у акцыі ўдзельнічае дзесяць чалавек - кіраўнік «Маладой Грамады» ў Жодзіна Зьміцер Чарткоў, актывіст дэмакратычнага руху Вінаградаў Алесь, сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, намесьнік сустаршыні МФ Валера Мацкевіч, актывісты МФ Артур Фінькевіч, Кірыл Шымановіч, Ваўкавец Яўген, Ігар Шчэкарэвіч і непаўнагадовыя Настасься Палажанка і Антаніна Вежнявец .

3 чэрвеня праходзіла паседжаньне адміністратыўнай камісіі жодзінскага гарвыканкаму, якая згадзілася з рашэньнем кіраўніцтва Жодзінскага палітэхнікуму аб адлічэньні Сяржука Мурашкі. Такім чынам жодзінскія ўлады заблякавалі адно з самых галоўных патрабаваньняў галадоўшчыкаў.

Наступным крокам Сяржук Мурашкі і ягоныя бацькі зьбіраюцца падаваць заявы ў суд на гэтыя рашэньні. Таксама разглядам гэтае справы яшчэ займаецца пракуратура.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: