Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня, на прэс-канфэрэнцыі ў Менсу аргкамітэт па правядзеньні моладзевай галадоўкі абвесьціў пра спыненьне гэтае акцыі. Па словах кіраўніка аргкамітэту, намесьніка сустаршыні “Маладога Фронту” Паўла Красоўскага, акцыя была завершаная ў суботу ўвечары, працягнуўшыся агулам адзінаццаць дзён з удзелам пятнаццаці чалавек.
“Грамадзкая галадоўка моладзі ў Жодзіна яскрава прадэманстравала, што ўлада не жадае вырашаць праблемы моладзі. Але адсутнасьць рэакцыі, гэта таксама рэакцыя. Мы паказалі яшчэ раз антынароднасьць і бесчалавечасьць лукашэнкаўскага рэжыму.
Нягледзячы на тое, што ўлады не пажадалі аднавіць незаконна адлічаных навучэнцаў, мы атрымалі вельмі шмат прапановаў на вучобу ад амбасадараў замежных краінаў. Таксама сваю дапамогу прапанаваў кіраўнік Беларускага ліцэю Уладзімер Колас, які паабяцаў уладкаваць непаўнагадовых навучэнцаў, каб яны маглі атрымаць сярэднюю адукацыю”, -- паведаміў Павал Красоўскі.
Па словах лідара “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча, які таксама галадаваў, галадоўка была спыненая па рашэньні аргамітэту, бо працягваць яе далей сэнсу не было.
“Усяму беларускаму грамадзтву і эўрапейскай супольнасьці мы яшчэ раз прадэманстравалі – рэжым Лукашэнкі ня спыніцца ні на якіх рэпрэсіях, каб задушыць усе праявы іншадумства. І таму галадоўку мы спынілі, каб захаваць здароўе і жыцьцё нашых актывістаў для далейшага змаганьня і зберагчы гэтых людзей для будучыні Беларусі”, -- сказаў лідар “Маладога Фронту”. Минск, Белоруссия