Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БСДГ можа быць ліквідаваная
12:44, 07/06/2005

У сувязі з выкананьнем загаду Міністэрства юстыцыі аб пераводзе суполак партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў з жылога ў нежылы фонд пацярпелі арганізацыйныя структуры ўсіх апазыцыйных партыяў. Найбольшая ж пагроза паўстала перад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой – яна можа быць ліквідаваная.

З 90 структураў БСДГ толькі дзьве разьмяшчаліся ў нежылых памяшканьнях, нават цэнтральны орган партыі быў зарэгістраваны ў кватэры. Выканаць патрабаваньне Мінюста БСДГ ня можа з матэрыяльных прычынаў – штомесяц за арэнду памяшканьняў для 90 офісаў трэба было б плаціць 8 тысячаў эўра,– зазначае лідэр БСДГ Станіслаў Шушкевіч.

“Можам цяпер у Менску зьняць офіс, але дзяржава не здае на ільготных умовах, а прыватнікам дадзеная каманда, што ня дай Бог вы здасьцё таньней, тады вы паплоціцеся. І яны кажуць, што іх закон не абавязвае здаваць плошчы партыям на льготных умовах”, -- паведаміў “Радыё Свабода” лідар партыі.

Шушкевіч аспрэчыў апошнія рашэньні Мінюста ў лісьце міністру Галаванаву, назваўшы ягоную трактоўку патрабаваньняў нелягічнай, неазконнай і несправядлівай. Шушкевіч кажа, што ягоная партыя вымушаная будзе існаваць так, як існуе Партыя працы, закрытая раней у адпаведнасьці з рашэньнем Вярхоўнага суду.

Як паведамілі ў Мінюсьце, усе партыйныя і грамадзкія структуры, зарэгіставаныя ў жылым фондзе, зьнятыя з уліку.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: