Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Народная воля» - адразу ў некалькіх судах 14:23, 07/06/2005
Адразу два падрыхтоўчых судовых паседжанні па зысках да рэдакцыі "Народнай волі" прызначаныя на 7 чэрвеня ў Гаспадарчым судзе г. Мінска. Адно з іх - па зыску аб абароне дзелавой рэпутацыі Вытворчага аб`яднання "Беларуськалій", другое - па аналагічным зыску Салігорскага горна-хімічнага тэхнікума. Зыскі тычацца публікацыі ў №77 ад 23 красавіка артыкула "Такая воля народа", дзе ішла гаворка пра стварэнне грамадскага руху "Воля народа". Абодва зыскі - без матэрыяльных патрабаванняў, паведамляе прэс-служба БАЖ.
8 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна пачнецца разгляд зыскаў чатырох супрацоўнікаў ВА "Беларуськалій" да рэдакцыі "НВ" па той жа публікацыі. (Гэтыя людзі сцвярджаюць, што яны не падпісваліся ў падтрымку руху "Воля народа").
Першапачаткова зыскоўцаў было пяцёра, аднак 20 траўня, падчас першай "гутаркі бакоў", адзін зыскоўца зняў свае прэтэнзіі да выдання). Нагадаем, што кожны з зыскоўцаў іх патрабуе з газеты 50 мільёнаў рублёў матэрыяльнай кампенсацыі. 9 чэрвеня суд пачне разглядаць аналагічныя зыскі чатырох жыхароў Клецка, кожны з якіх хоча атрымаць ад "Народнай волі" па 5 мільёнаў рублёў.
Нагадаем таксама, што сёння ў 9.00 у Ленінскім раённым судзе павінен быў працягвацца разгляд зыску да рэдакцыі "Народнай волі" лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча. Аднак з-за неабходнасці аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі адвакату адказнікаў слуханні перанеслі на больш позні тэрмін. Минск, Белоруссия