Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бундэстагу назвалі прысуды Статкевічу і Севярынцу «непрымальнымі» 10:53, 07/06/2005
У нямецкім Бундэстагу выступілі з заявай наконт асуджэньня беларускіх апазыцыйных палітыкаў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца. Пратэст выказалі фракцыі ХДС/ХСС і сацыял-дэмакратаў.
Ад імя сацыял-дэмакратаў заяву зрабіла дэпутатка Бундэстагу, дакладчыца Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі Ута Цапф. Паводле спадарыні Цапф, пазбаўленьне волі двух дэмакратычных лідэраў ёсьць далейшым крокам беларускага рэжыму ў эскаляцыі рэпрэсіяў супраць іншадумцаў і відавочнай спробай Лукашэнкі пазбавіцца ад нелюбімых канкурэнтаў.
“Лукашэнка злоўжывае дэмакратычнымі і прававымі прынцыпамі, якія Беларусь як сябра АБСЭ абавязаная выконваць. Лукашэнкаў рэжым не паважае ні свабоды думкі, ні права на дэманстрацыю для палітычна актыўных грамадзянаў краіны. Мікола Статкевіч і Павал Севярынец — не адзіныя ў Беларусі, каго караюць за крытыку аўтарытарнага рэжыму, за свае палітычныя погляды. Трэба назваць імёны палітыкаў Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца, Андрэя Клімава альбо імёны прадпрымальнікаў Валера Леванеўскага, Аляксандра Васільева”, -- заявила Ута Цапф.
Нагадаем, што напярэдадні свой пратэст адносна пакараньня Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца выказала нямецкая апазыцыя. Хрысьціняскія дэмакраты не сумняюцца , што “рэжым Лукашэнкі і ў далейшым будзе выкарыстоўваць ўсе сродкі, каб пазбавіцца ад палітычных канкурэнтаў”. Як заявіла дэпутатка Бундэстагу Кляўдыя Нольтэ, “яшчэ ўвосень 2004 фракцыя ХДС/ХСС неаднойчы спрабавала пераканаць кіроўную чырвона-зялёную кааліцыю ажыцьцяўляць больш жорсткія падыходы да беларускага рэжыму. На жаль, падобныя спробы былі беспасьпяховымі”.
Тым часам, як паведаміла “Радыё Свабода” Ута Цапф, яна зьбіраецца ўзьняць пытаньне адносна сытуацыі ў Беларусі на чарговай сэсіі ПА АБСЭ ў Вашынгтоне. Паводле нямецкай сацыял-дэмакраткі, яе сябры па партыі салідарныя з ахвярамі беларускага рэжыму.
“Мы будзем і надалей падтрымліваць дэмакратычную апазыцыю ў барацьбе за яе правы. Дэмакратычная Беларусь знойдзе сваё месца ў Эўропе і адтрымае ад нас падтрымку ў гэтым кірунку”, -- сказала дэпутатка. Минск, Белоруссия