Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Белорусские вузы могут поплатиться за политическое преследование студентов 12:06, 08/06/2005
Рада правозащитного центра “Вясна” обратилась с открытым письмом в Министерство образования, ректораты Белорусского государственного университета и Белорусского государственного педагогического университета, а также к руководству Жодинского политехникума. Белорусские правозащитники выразили решительный протест фактам политического преследования студентов со стороны администраций данных учебных учреждений. “В университетах введена жесткая цензура, не допускается деятельность независимых студенческих организаций, студенческого самоуправления, происходит политизация и идеологизация учебного процесса”, -- отмечают правозащитники. Рада правозащитного центра “Вясна” предупреждает руководителей данных учебных учреждений о недопустимости подобных действий и призывает их прекратить преследование студентов за их общественно-политическую деятельность. В противном случае правозащитники намерены инициировать общественную кампанию, направленную на прекращение контактов учебных и научных организаций стран Европы с руководством данных вузов и министерства образования.
Адкрыты ліст
Мы, прадстаўнікі беларускага праваабарончага руху заяуляем рашучы пратэст з нагоды фактаў палітычнага пераследу студэнтаў беларускіх ВНУ з боку адміністрацыі навучальных устаноў.
За апошні час праваабарончымі арганізацымі Беларусі зафіскаваныя шматлікія факты палітычнага пераследу студэнтаў ВНУ і навучэнцаў іншых навучальных установаў па месцы вучобы. Разам з ліквідацыяй Беларскага гуманітарнгага ліцэю, Еўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту гэтыя факты сведчаць аб грубым парушэнні асноўных правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, у тым ліку парушэнні акадэмічных свабодаў і правоў студэнтаў, парушэнні права на атрыманне адукацыі і не дэскрымінацыі паводле палітычных перакананняў. Ва універсітэтах уведзена жорсткая цэнзура, не дапускаецца дзейнасць незалежных студэнцкіх арганізацый, студэнцкага самакіравання, адбываецца палітызацыя і ідэалагізацыя навучальнага працэсу.
За перыяд 2004-2005 гг. па палітычных матывах былі адлічаныя з месца вучобы дзесяткі студэнтаў. У апошнія месяцы пад рэпрэсіі па месцы вучобы патрапілі студэнты факультэта журналістыкі БДУ: журналістка газеты "Народная воля" Вольга Класкоўская, студэнтка 3-га курсу Алена Андрэева, студэнтка Педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка Ірына Тоўсцік, навучэнец Жодзінскага палітэхнікума Сяргей Мурашка, а таксама шэраг іншых студэнтаў і навучэнцаў. Асноўнай прычынай пераследу стала грамадска-палітычная пазіцыя студэнтаў і навучэнцаў. Адлічэнне С. Мурашкі прывяло да правядзення галадоўкі пратэсту моладзі ў розных гарадах краіны.
У шматлікіх выпадках прарэктары і дэканы факультэтаў наўпрост супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі КДБ, прадастаўляюць ім інфармацыю аб грамадска-актыўных студэнтах, праводзяць сумесныя "прафілактычныя гутаркі".
Мы лічым падобныя дзеянні несумяшчальнымі з прынцыпамі унівэрсітэцкіх акадэмічных свабодаў, ганебнымі для людзей, якія займаюць пасады дэканаў, з`яўляюцца навуковымі супрацоўнікамі. Гэтая практыка сведчыць аб вяртанні Беларусі ў таталітарныя часыСССР.
Мы папярэджваем кіраўнкоў дадзеных навучальных установаў аб неадпушчальнасці падобных дзеянняў і заклікаем іх спыніць перасьлед студэнтаў у сувязі з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю.
У адваротным выпадку мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, пакідаем за сабой права ініцыяваць грамадзянскую кампанію, скіраваную на прыпыненне кантактаў навучальных і навуковых арганізацыяў краінаў Еўропы з кіраўніцтвам дадзеных навучальных устаноў і міністэрства адукацыі Беларусі. Белоруссия