Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы «вэртыкальшчык» асуджаны на 11 гадоў зьняволеньня 11:06, 09/06/2005
Экс-кіраўнік івацэвіцкай вэртыкалі, былы старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Віталь Дзьмітраніца прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару (агулам амаль 23 тысячы даляраў), злоўжываньні ўладай і службовым становішчам.
Разгляд гэтай справы адбываўся ў Баранавічах, і паводле судовага выраку спадар Дзьмітраніца пакараны на 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак да былога івацэвіцкага чыноўніка быў ужыты закон аб амністыі і тэрмін пакараньня зьменшаны на адзін год. Сам Віталь Дзьмітраніца вінаватым сябе не прызнаў і паабяцаў абскардзіць судовае рашэньне, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия