Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У судзе засведчылі, што акцыя 25 сакавіка была разагнана міліцыяй 13:00, 09/06/2005
У Цэнтральным судзе Менску працягваецца судовы працэс над дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, бізнесоўцам Андрэем Клімавым, якога абвінавачваюць у арганізацыі акцыі 25-га сакавіка, у часе правядзеньня якой нібыта адбываліся масавыя беспарадкі. Сёньня ў судзе былі прагледжаныя ўсе відэазапісы, зробленыя супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужбамі.
Жонка Андрэя Клімава Тацяна Леановіч, якая выступае абаронцай мужа у судзе, сказала «Радыё Свабода», што "прагляд відэа вельмі яе ўразіў, было відаць, што АМОНаўцы жорстка выціснулі людзей з праспэкта Скарыны і вуліцы Леніна, і ніякай акцыі насамрэч не адбылося".
Тацяна Леановіч абураная, што мужа абвінавачваюць у арганізацыі акцыі, якая не адбылася. Белоруссия