Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адвакат Скрабца просіць зьмяніць меру стрыманьня
10:47, 09/06/2005

Адвакат актывіста беларускай апазіцыі, былога дэпутата і лідара групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца просіць зьмяніць свайму падабароннаму меру стрыманьня. Аб гэтым адвакат Міхаіл Хоміч паведаміў “Радыё Свабода” 8 чэрвеня. Паводле ягоных словаў, выхад з галадоўкі ў камэры сьледчага ізалятару пагражае сур`ёзнымі нэгатыўнымі наступствамі для здароўя экс-дэпутата.

Адвакат нагадаў, што 7 чэрвеня, ён меў сур`ёзную размову з былым парлямэнтаром, падчас якой папярэдзіў яго аб усіх нэгатыўных мэдычных наступствах працяглага галадаваньня. Калі не прытрымлівацца мэдычных правілаў, дык могуць адкрыцца язвы страўніка, пачнуць хварэць ныркі, можна й інфаркт атрымаць. Пра гэта ж Сяргею Скрабцу кажуць і лекары, якія апошнім часам наведваюць яго штодзень раніцай.

Родныя экс-дэпутата спадзяюцца, што ён хутка прыпыніць галадоўку. Яго жонка Аляксандра Скрабец атрымала ліст з-за кратаў, у якім Сяргей просіць прыслаць яму сокі з гародніны, дзеля таго, каб, як ён піша, пачаць выхад з галадоўкі. Але калі дакладна ён хоча зрабіць гэты крок, галадоўнік не паведамляе.

Сяргей Скрабец, які быў арыштаваны яшчэ 15 траўня, ад таго дня абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачваньняў, якія ён лічыць беспадстаўнымі. Экс-дэпутата абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Адвакат спадзяецца, што праваахоўныя органы могуць разгледзець ягонае хадайніцтва аб зьмене Сяргею Скрабцу меры стрыманьня – напрыклад, пад падпіску аб нявыезьдзе альбо хатні арышт 9 альбо 10 чэрвеня.

Мэдыкі сьцьвярджаюць, што, для таго, каб выйсьці нармальна з галадоўкі, патрэбна ня менш за сем дзён, пачынаючы са зьмяненьня умоваў утрыманьня.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: