Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскі дэпутат хоча ўключыць Абхазію ў склад Беларусі
11:13, 09/06/2005

Абхаская праблема можа быць вырашана шляхам уваходжаньня гэтай рэспублікі ў склад Беларусі. Такую думку выказаў першы намесьнік старшыні камітэта у справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі Дзяржаўнай думы Расеі Ахмед Білалаў у інтэрвію "Независимой газете".

Паводле Білалава "калі з грузінскага боку наагул будуць адсутнічаць любыя намеры пазытыўна вырашаць абхаскую праблему, можна знайсьці розныя варыянты "асімэтрычных" адказаў. Напрыклад, Абхазія можа ўвайсьці ў склад Беларусі".

Дэпутат Дзярждумы патлумачыў сваю прапанову тым, што "Беларусь аб`яднаная з Расеяй «саюзнай дзяржавай». Такім чынам, расійскія грамадзяне, якія пражываюць у Абхазіі, будуць адчуваць сябе абароненымі, а Масква пазьбегне чарговых абвінавачаньняў у імпэрскіх амбіцыях", – заявіў Ахмед Білалаў.

Прадстаўнік МЗС Беларусі Руслан Есін назваў гэтыя выказваньні "асабістым меркаваньнем дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі”.

“Радыё Свабода” нагадвае, што ў траўні група дэпутатаў так званай «палаты прадстаўнікоў» "нацыянальнага сходу" Беларусі на чале са сьпікерам Ўладзімірам Канаплёвым наведала Абхазію з неафіцыйным візытам, прайшла сустрэча беларускіх гасьцей з кіраўніцтвам парлямэнту гэтай сэпаратысцкай аўтаноміі.

Візыт беларускіх прадстаўнікоў выклікаў тады рэзкую рэакцыю сьпікера грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ, а Ўладзімер Канаплёў апраўдваўся, заяўляючы, што гэта была выключна турыстычная паездка.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: