Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рашэнне па зысках супраць «Народнай волі» будзе абвешчана 9 чэрвеня
10:42, 09/06/2005

8 чэрвеня суд Ленінскага раёна Мінска разглядаў зыскі чатырох супрацоўнікаў салігорскага прадпрыемства "Беларуськалій" да рэдакцыі "Народнай волі". Зыскоўцы патрабуюць, каб газета зняпраўдзіла інфармацыю пра тое, што яны падпісаліся пад зваротам аб стварэнні руху "Воля народу", і кампенсавала маральныя страты кожнага сумаю ў 50 млн. рублёў. Рашэнне будзе абвешчана 9 чэрвеня. Дарэчы, у той жа час у тым жа судзе пачнуць разглядацца яшчэ чатыры аналагічныя зыскі жыхароў Клецку, якія патрабуюць з рэдакцыі па 5 мільёнаў рублёў кампенсацыі.

Слуханні па зысках Сяргея Катовіча, Паўла Жышкевіча, Ніны Грэчыц і Ніны Фраловай пачаліся ў судзе 8 чэрвеня. Пад час судовага паседжання высветлілася, што сп. Жышкевіч паставіў свой подпіс пад калектыўным лістом у падтрымку руху "Воля народа", але назваўся чужым прозвішчам. З чатырох зыскоўцаў тэкст апублікаванага газетай звароту чытала толькі спн. Фралова, але ўсе яны лічаць, што подпіс пад ім абражае іх гонар і годнасць.

Прадстаўнікі рэдакцыі "Народная воля" агучылі ў судзе свае пярэчанні па зыску. На думку адказнікаў, інфармацыя пра тое, што зыскоўцы падпісалі лісты ў падтрымку стварэння руху, не з`яўляюцца ганебнымі ("порочащими"). "У дэмакратычнай прававой дзяржаве, якой з`яўляецца Рэспубіка Беларусь, згодна з арт. 1 Асноўнага закона, звесткі пра тое, што нейкая асоба падтрымлівае стварэнне падобнага руху, не можа прынізіць гонар і годнасць… з пункту гледжання выканання законаў, нормаў маралі…незалежна ад адпаведнасці альбо неадпаведнасці рэчаіснасці гэтай інфармацыі, а таксама палітычных поглядаў гэтай асобы. Рэакцыю зыскоўцаў на публікацыю можна было б патлумачыць толькі ў таталітарнай дзяржаве, у той час як арт. 4 Канстытуцыі РБ замацоўвае прынцып разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і меркаванняў", - лічаць прадстаўнікі "Народнай волі".
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: