Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Народная воля» павінна выплаціць 100 мільёнаў рублёў 15:24, 14/06/2005
Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Любоў Валевіч прызначала сёньня галоўнаму рэдактару незалежнай газэты "Народная воля" Іосіфу Сярэдзічу выплаціць лідару Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутату так званай “палаты прадстаўнікоў” Сяргею Гайдукевічу 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі (каля 45 500 долараў ЗША).
Суд прызнаў зьневажальнымі і несапраўднымі зьвесткі надрукаваныя ў нумары "Народнай волі" ад 1 сакавіка 2005 году ў артыкуле "Ліст Гайдукевіча. І факс Гайдукевічу", у якім гаварылася аб запазычанасьці лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі ў памеры амаль мільён даляраў міністэрству нафты часоў Садама Хусэйна.
Галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць рашэньне суду. Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода”.