Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракурор просіць аштрафаваць рэдактара газеты «Борисовские новости» 12:51, 14/06/2005
Чакаецца, што прысуд галоўнаму рэдактару "Борисовских новостей" Анатолю Букасу будзе агучаны 15 чэрвеня пасля 10.00. Пра гэта А. Букас паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пасля судовага паседжання 13 чэрвеня. Выступаючы ў судзе, пракурор папрасіў прызначыць для А. Букаса пакаранне ў выглядзе штрафаў - па 30 базавых велічынь па 188 і 189 артыкулах КК РБ.
3-га лістапада 2004 года пракурор г. Барысава В. Шпакоўскi ўзбудзіў крымінальную справу па факце публікацыі ў газеце "Борисовские новости" артыкула Анатоля Букаса "Звезданутый пострел везде поспел, или молчание ягнят", у якім ідзе гаворка пра рэдактара мясцовай афіцыйнай газеты "Адзінства" Веру Пратасевіч. Рэдактарка палічыла, што Букас яе знаньбіў гэтым артыкулам. Публікацыя рэдактара "Борисовских новостей" была адказам на тры публікацыі ў афіцыйнай газеце, у якіх яго асоба была прадстаўлена ў негатыўным святле.