Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыхарка Бабруйску пачала акцыю пратэсту на менскай плошчы Бангалоры
13:56, 14/06/2005

Сёньня ў Менску пачала сваю акцыю пратэсту бабруйчанка Любоў Санкевіч. Менскія ўлады дазволілі жанчыне пікетаваць на плошчы Бангалор штодня ўвечары да 4 ліпеня.

Спадарыня Санкевіч сваёй акцыяй хоча зьвярнуць увагу грамадзкасьці, прэсы і Аляксандра Лукашэнкі на барацьбу, якую яна вядзе ўжо амаль пяць гадоў. У 2001 годзе жанчыну звольнілі з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, кіраўніцтва якога яна абвінавачвае ў злоўжываньнях. Любоў Санкевіч патрабуе аднаўленьня на працы і справядлівага расьсьледаваньня на заводзе.

Паўтара году таму яна праводзіла шматдзённую галадоўку пратэсту і акцыю ў Менску, але так і не дамаглася сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча з кіраўніком краіны — галоўная мэта акцыі, якую сёньня распачала жыхарка Бабруйску.

“Я супраць крадзяжу дзяржаўнай уласнасьці, супраць парушэньня правоў чалавека, як у маёй справе. І сустрэчы хачу цяпер толькі з Лукашэнкам: паглядзець яму ў вочы, каб даведацца, ці на самай справе ён ня ведае, што творыцца, альбо гэта толькі гульня”, -- паведаміла “Радыё Свабода” Любоў Санкевіч.

Любоў Санкевіч зьбіраецца штовечар раскладаць на плошчы Бангалор свае плякаты: “Спыніце рабаваньне народу”, “Вярніце працу, адабраную ў барацьбе за справядлівасьць” і “Чакаю прыёму ў прэзыдэнта”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: