Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АМАП разагнаў чарговую акцыю супраць перайменаваньня праспэктаў 10:54, 15/06/2005
Акцыя супраць зьмяненьня назваў праспэктаў Машэрава і Скарыны ўчора была праведзеная паводле новай тактыкі – удзельнікі разьдзяліліся на некалькі групаў і праводзілі акцыю ў тры этапы.
А 6-й вечара некалькі дзесяткаў сяброў розных апазыцыйных палітычных партыяў сабраліся ля будынку Акадэміі тэатра і мастацтва. Сярод іх былі лідэр БНФ Вінцук Вячорка і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Празь некалькі хвілінаў побач зь імі спыніўся аўтобус. Адтуль выйшлі амонаўцы і адразу пачалі выціскаць людзей у двор інтэрнату акадэміі. У гэты час апазыцыянэры раздавалі мінакам улёткі. Амонаўцы вырывалі іх з рук і, таму мінакі хапалі ўлёткі і хутка адыходзілі ў бок.
Другая група апазыцыянэраў, пераважна моладзь, знаходзілася ля будынку кінатэатра “Кастрычнік”. Пакуль амонаўцы выціскалі людзей ад Акадэміі мастацтва, яны раздавалі мінакам інфармацыйныя бюлетэні. Калі да іх падышлі прадстаўнікі міліцэйскага кіраўніцтва Савецкага раёну і амонаўцы, улётак ужо не засталося. Маладыя людзі папросту стаялі і не разыходзіліся. Як яны потым патлумачылі “Радыё Свабода”, яны адцягвалі на сябе ўвагу міліцыянтаў.
На плошчы Якуба Коласа каля сарака чалавек сталі жывым ланцугом з партрэтамі Пятра Машэрава і Францыска Скарыны. Яшчэ некалькі чалавек раздавалі мінакам улёткі. Ім удалося пратрымацца амаль з паўгадзіны. Разгубленыя супрацоўнікі патрульна-паставой службы выклікалі сваіх калегаў з аддзелу грамадзкай бясьпекі. Яны затрымалі аднаго студэнта, які атрымаў з рук пікетоўцаў улётку, паведаміла "Радыё Свабода". Минск, Белоруссия