Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Леванеўскага ў калёніі наведаў адвакат
10:49, 16/06/2005

15 чэрвеня гарадзенскі адвакат Аляксандр Бярылаў наведаў у Івацэвіцкай калёніі Валера Леванеўскага. Адвакат распавёў пра некаторыя падрабязнасьці галадоўкі свайго падабароннага. «Ён нармальна сябе адчувае. Сказаў што ўсё добра, выйшаў з галадоўкі добра. Крыху скардзіцца на сэрца, але гэта, відаць, звычайна для ўсіх там. Казаў, што магчыма яго накіруюць ў рэспубліканскі турэмны шпіталь на абсьледаваньне», -- паведаміў “Радыё Свабода” Аляксандр Бярылаў.

Паводле адваката, Валер Леванеўскі схуднеў, але захаваў бадзёрасьць і добры настрой. Вязень казаў, што недахоп ежы яму кампэнсавала добрае паветра, бо вакол калёніі шмат лясоў і паветра вельмі чыстае.

Чаго дамогся Валер Леванеўскі сваёй галадоўкай?

Адвакат паведаміў, што ў выніку галадоўкі сустрэцца зь Леванеўскім адмыслова прыяжджалі кіраўнік берасьцейскай ўправы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і намесьнік начальніка дэпартамэнту зь Менску. Гэта ўжо вялікая перамога, лічыць адвакат. Аднак большасьць прэтэнзіяў Леванеўскага да адміністрацыі калёніі пакуль засталіся. Яны тычацца правілаў атрыманьня і адпраўленьня карэспандэнцыі. Валер Леванеўскі лічыць, што правы вязьняў на карэспандэнцыю моцна абмяжоўваюцца. Прыкладам, за год знаходжаньня ў калёніі спадар Леванеўскі накіраваў каля ста розных лістоў і скаргаў, аднак, паводле ягоных зьвестак, дайшла іх да адрасатаў усяго дзесятая частка. Таму лідэр прадпрымальнікаў патрабуе ўдасканаліць сыстэму ўліку скаргаў асуджаных і адказаў на гэтыя скаргі. Паколькі ягоныя патрабаваньні ня выкананыя, ён пакінуў за сабой права аднавіць галадоўку.

Лідэр прадпрымальнікаў з Горадні Валер Леванеўскі быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла яго вязьнем сумленьня.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: