Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў Барысаве мясцовы суд прызнаў рэдактара газэты “Барысаўскія навіны” Анатоля Букаса вінаватым у парушэньні крымінальнага заканадаўства. Паводле судовага рашэньня, спадар Букас у адной са сваіх леташніх публікацыяў узьвёў паклёп і абразіў рэдактарку газэты Барысаўскага гарвыканкаму “Адзінства” Веру Пратасевіч. У якасьці пакараньня, суд аштрафаваў рэдактара незалежнага выданьня на 40 базавых велічыняў, а таксама прысудзіў яго кампэнсаваць 3 мільёнамі рублёў (больш за 1 300 долараў ЗША) маральны ўрон спадарыні Пратасэвіч, паведамляе «Радыё Свабода».