|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Полацку страйкуюць рабочыя 12:57, 16/06/2005 Па словах работнікаў, яны атрымліваюць ад 115 да 180 тысяч рублёў у месяц, і грошай тых бракуе на самыя пільныя патрэбы. Яны ўжо неаднаразова ставілі пытаньне падвышкі заробкаў перад кіраўніцтвам трэсту, але ніякага плёну такія звароты ня мелі. Апошнія пару гадоў будтрэст №22, у склад якога ўваходзіць згаданае ўпраўленьне, апроч прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва ў горадзе, выконвае адмысловую праграму будаўніцтва жытла на вёсцы. Кошт будаўніцтва кожнага дома на вёсцы перавышае дырэктыўна вызначаныя ўладамі сабекошты, трэст з тае нагоды працуе са стратамі і, адпаведна, гэта адбіваецца на ўзроўні заробкаў рабочых. “Радыё Свабода” прыводзіць словы страйкуючых рабочых: “Маленькі заробак… 180 тысяч, толькі на хлеб і хапае. Увесь месяц мы занятыя, цэлы дзень працуем, ды яшчэ і падганяюць. Вытворчыя заданьні выконваем, якія даюцца, а заробак плаціць – грошай няма”. ”Умоваў для працы – ніякіх. Памыцца, і то вады няма, самі носім, грэем. Печкі палім – ацяпленьня ўзімку таксама няма. Дах працякае – ходзім мокрыя. Зваршчыкам працую, дык увесь час токам б’е”. “Голы тарыф… што можна яшчэ сказаць… Ніякіх прэміяльных: у кагосьці 115 тысячаў па трэцім разрадзе, па пятым 170 тысяч – і ўсё. Яны кажуць, што мы не працуем, што ў нас прыробку ніякага няма. Але ж мы працуем, мы цэлы дзень занятыя на працы. І нават калі ў нас няма нейкіх матэрыялаў, дык гэта ня нашая віна”. Работнікі цэху блізу гадзіны моўчкі стаялі шыхтом, пасьля чаго да іх выйшаў начальнік упраўленьня Леанід Бут-Гусаім. Ён паведаміў, што разумее настроі рабочых, але папрасіў іх распачаць працу, паабяцаўшы, што ў пятніцу да іх мусіць прыехаць для перамоваў кіраўніцтва трэсту. У выніку рабочыя прыступілі да працы, заявіўшы, аднак, што калі іхныя патрабаваньні ня будуць задаволеныя, яны вымушаныя будуць распачаць бестэрміновы страйк. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Обращайтесь - регистрация филиала , сложные случаи Рекомендуем: где купить сруб дом баня в Москве. Магазины в москве: продажа детских роликов |