Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Economist»: Беларусь – на мяжы з вар`яцтвам 10:50, 20/06/2005
“На мяжы з вар`яцтвам" – у артыкуле з такой назвай уплывовы брытанскі часопіс "Economist" распавядае, пра ціск беларускіх уладаў на Саюз палякаў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка – гаворыцца ў публікацыі -- зрабіў палякаў новым аб’ектам сваёй неталератнасьці да ўнутранага іншадумства і зьнешняга ўплыву. У мінулым месяцы беларускія ўлады выдалілі польскага дыплямата і не прызнала дэмакратычна абранае кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі. На гэты тыдні ад імя гэтай арганізацыі быў выдадзены нумар газэты з ўхвалай дзеяньняў уладаў. Беларускае кіраўніцтва лічыць – піша "Economist", што празаходнія суседзі хочуць скінуць яго і разглядае польскую меншыню, як “пятую калёну”.
Часопіс адзначвае, што палякі не адзіныя, хто церпяць ад рэпрэсіяў – рэжым падаўляе расьцярушаную і неэфэктыўную апазыцыю, шмат лідэраў якой – у турме ці ў эміграцыі. Паводле "Economist" адзін з палітычных вязьняў Міхаіл Марыніч можа быць вызвалены ў наступным месяцы дзякуючы заходняму ціску.
Аднак у цэлым сытуацыя ў Беларусі – піша выданьне – робіцца палітычнай праблемай у Польшчы, дзе ў кастрычніку пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Журналіст "Economist" адзначае, што некаторыя польскія палітыкі выступаюць за вядзеньне свабоднага радыёвяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі краінаў-суседзяў, паведамляе “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия