Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ёнас Паслаўскас: «Беларусь – гэта не адзін чалавек»
10:53, 20/06/2005

17 чэрвеня завяршылася дыпляматычная місія ў Беларусі Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Літвы ў Беларусі Ёнаса Паслаўскаса. Ён прадстаўляў Літоўскую Рэспубліку ў Беларусі шэсьць з паловай гадоў. У свой апошні дзень у Беларусі ў якасьці амбасадара, Ёнас Паслаўскас даў інтэрвію “Радыё Свабода”.

-- Спадар амбасадар, Вы больш за шэсьць гадоў прадстаўлялі Літоўскую Рэспубліку ў Беларусі. Гэта даволі вялікі тэрмін, і, натуральна, за гэты час Вы даволі глыбока вывучылі і зразумелі сытуацыю ў гэтай краіне, і можаце быць сапраўдным экспэртам па Беларусі ў літоўскім замежнапалітычным ведамстве. Параўноўваючы сытуацыю цяпер і шэсьць гадоў таму, калі ў Вас было болей падставаў для аптымізму?

-- Пэсыміст бачыць тунэль. Аптыміст – сьвятло ў канцы тунэля. Рэаліст – тунэль, сьвятло і цягнік. А машыніст цягніка – трох ідыётаў, якія сядзяць на рэйках.

Мяркую, што за ўвесь час маёй дзейнасьці ў Беларусі я быў ва ўсіх трох гэтых вобразах, а вам, журналістам, з боку больш бачна, і можаце сказаць больш правільна пра мяне як пра рэаліста, аптыміста альбо пэсыміста.

Аптымізм не пакідаў мяне і напачатку работы ў Менску, і цяпер. Таму я веру беларускаму народу і ведаю, што ён можа самастойна прымаць рашэньні, якія вызначаюць яго будучыню. Я пакідаю Беларусь, ведаючы, што Беларусь – гэта вялікі народ, гэта 10 мільёнаў інтэлігентных, адукаваных, таленавітых людзей. Гэта – не адзін чалавек.

-- Падсумоўваючы вынікі сваёй дыпляматычнай місіі ў Беларусі, чым Вы можаце адкрыта ганарыцца?

-- Адкрытасьць не павінна пачынацца тады, калі заканчваецца якая-небудзь місія, паколькі гэта – аснова кожнай місіі. Ганарыцца магу сучасным і прыгожым будынкам амбасады, а таксама тым, што ўсё больш беларусаў знаёмяцца зь Літвой. Прыемна, што за гады маёй працы ў Менску сустрэў шмат адкрытых і прыемных людзей, большую частку якіх сьмела магу назваць сваімі сябрамі.

Ганарыцца магу, што літоўская амбасада зьяўляецца кантактнай амбасадай НАТО ў Беларусі, што літоўцы неабыякавыя да лёсу беларускіх студэнтаў, навучэнцаў ліцэю і Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Ганарыцца магу таксама, што кошт на візу будзе зьніжаны з 1 ліпеня з 20 эўра да 5 эўра.

-- За шэсьць гадоў на пасадзе амбасадара ў Беларусі Вы даволі добра вывучылі беларускую мову, і часам Вашыя выступы на дыпляматычных прыёмах больш, так бы мовіць, “беларускія”, чым прамовы некаторых беларускіх прадстаўнікоў. Як Вы авалодалі беларускай мовай? Якія гукі ці словы былі для Вас найбольш складанымі, а што давалася лёгка?

-- Прыгожую і старажытную мову вывучаць – адно задавальненьне, а філёлягу – абавязак. Беларуская мова – унікальная, мілагучная, своеасаблівая, пяшчотная. Шкада толькі, што тут няшмат людзей ёй карыстаюцца.

-- Перад Беларусьсю Вы працавалі ў амбасадзе Літвы ў ЗША, а потым узначальвалі дыпляматычную місію ў Канадзе. І работа ў Беларусі стала для Вас, так бы мовіць, зьменай геапалітычнага кірунку. А ў бок якой краіны накіруецеся пасьля завяршэньня дыпляматычнай місіі ў Менску?

-- У літоўскай геапалітыцы Беларусь, як суседняя краіна, была і застаецца адной з самых галоўных краінаў, нягледзячы на тое, як далёка знаходзяцца іншыя нашыя амбасады. Аднак геапалітыка – гэта толькі адзін з аспэктаў, які акрэсьлівае падабенства і адрозьненьне дзяржаваў. Ня менш важнымі зьяўляюцца і іншыя асаблівасьці адной ці другой краіны – культура, эканоміка, а ў адносінах да Літвы і Беларусі вельмі важным зьяўляецца аспэкт агульнай гісторыі.

Я буду працаваць у Міністэрстве замежных справаў Літвы дырэктарам дэпартамэнту стасункаў з Амэрыкай, Азіяй, Афрыкай і Акіяніяй. Буду працаваць з усімі краінамі, апроч СНД і Эўропы.

-- Што Вы пакідаеце ў Беларусі? А што забіраеце з сабой?

-- Сябры. Людзі. Успаміны... У Беларусі, у першую чаргу, пакідаю шмат асабістых сяброў і сяброў Літвы. Забіраю з сабой цеплыню, ўзаемапаразуменьне і надзею, што зь цягам часу Беларусь стане яшчэ больш сучаснай, эўрапейскай дзяржавай.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: