Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справу Сяргея Скрабца будзе весьці новы сьледчы 13:14, 20/06/2005
Справу былога дэпутата і лідара групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца будзе весьці новы сьледчы. Пра гэта “Радыё Свабода” 20 чэрвеня паведаміў сьледчы Берасьцейскай пракуратуры Андрэй Ліванаў. Паводле яго, гэта выклікана тым, што справу былога дэпутата запатрабавала да сябе рэспубліканская пракуратура. Сьледчы Ліванаў кажа, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, што палітвязень пачаў выходзіць з галадоўкі, якую ён распачаў ад часу зьняволеньня 15 траўня.