Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Утрыманьне чынавенства летась абышлося беларускім падаткаплатнікам амаль на 300 мільярдаў рублёў. Менавіта такую лічбу, як паведамляе “Радыё Свабода”, назваў першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Анатоль Сьверж, які 21 чэрвеня выступаў перад дэпутатамі “палаты прадстаўнікоў”.
Для параўнаньня, выдаткі беларускага войска летась склалі 467 мільярдаў, а на утрыманьне праваахоўных органаў і нацыянальную бясьпеку выдаткавалі 760 мільярдаў. Безумоўным лідэрам па атрыманьні дзяржаўных грошай у 2004 годзе стаў аграпрамысловы комплекс. 1,7 трыльёна рублёў перададзены сюды непасрэдна і яшчэ 1 трыльён ускосна: празь зьняцьце падаткаў і адтэрміноўку іх выплаты – прыкладам, за карыстаньне электраэнэргіяй, палівам і г.д. Минск, Белоруссия