Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыню віцебскага «Маладога фронту» судзяць на падставе газэтнага артыкулу 13:37, 21/06/2005
Яніса Чучмана вінавацяць за тое, што ён дзейнічаў ад імя незарэгістраванай арганізацыі, арганізаваўшы 5-га траўня акцыю на знак салідарнасьці з затрыманымі ў часе Чарнобыльскага шляху менскімі аднадумцамі, разгарнуўшы плякат “Свабоду палітвязьням!”. А падставаю для гэтага абвінавачаньня стаўся артыкул у недзяржаўнай газэце “Віцебскі кур”ер”, дзе пра гэтую акцыю расказвалася.
Сьведкаў-міліцыянтаў, якія маглі б пацьвердзіць факт правапарушэньня, няма, а ўчастковы міліцыянт Аляксандар Каваленка, які 1-га траўня складаў пратакол на Яніса Чучмана, ня бачыў нават згаданага газэтнага матэрыялу, пакуль не атрымаў загад ад свайго непасрэднага начальства.
Цяпер справа Яніса Чучмана разглядаецца ў Першамайскім раённым судзе Віцебску, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия