Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналіста Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў міліцыю 14:42, 21/06/2005
21 чэрвеня а 8-й раніцы ў прыватную кватэру, дзе пражывае ведамы гарадзенскі журналіст, рэдактар польскамоўнага часопісу “Магазын польскі” Андрэй Пачобут з’явіўся нарад міліцыі. Журналіст і грамадскі актывіст быў дастаўлены ў міліцэйскі аддзел мікрараёну Дзевятоўка. Рэч у тым, што Андрэя Пачобута выклікалі ў гэты пастарунак у панядзелак. Аднак позва ў аддзел была перададдзена неналежным чынам -- на рукі асабіста Пачобут нічога не атрымліваў.
У Дзевятоўскім аддзеле міліцыі дазнавацель Натальля Гайдаш паведаміла журналісту, што на яго паступіла скарга ад былога старшыні Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуша Кручкоўскага. Той спасылаўся на нібыта абразлівыя публікацыі Андрэя Пачобута ў дачыненні яго, называючы пры тым журналіста галоўным рэдактарам электроннага сайту “Пагоня”, што не адпавядае рэчаіснасці. Даваць паказаньні Андрэй Пачобут адмовіўся, пасля чаго быў адпушчаны.
Апошнімі днямі ціск на актывістаў Саюзу палякаў узмацніўся. Так ажно 15 асобаў па тэлефоне выклікалі ў АБЭЗ (адддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю), паведамляе ПЦ «Вясна». Минск, Белоруссия