Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Мазыры ўлады спрабавалі сарваць сход дэмакратаў 10:59, 22/06/2005
У Мазыры вялікая група міліцыянтаў праз правакацыі спрабавала сарваць сход мясцовых актывістаў па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.
Блізу 19-й гадзіны ў прыватны дом каля Прымаставога пляцу, дзе адбываўся сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, уварваліся чацьвёра міліцыянтаў зь відэакамерай. Яны заявілі, што ў пастарунак паступіў тэлефонны званок пра бойку ў доме.
На сход у Мазыр прыехалі вядомыя ў краіне палітыкі – Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.
“Было б правільна сказаць, што маразм крапчае. Усё пачыналася зь сяржантаў і старшын, а цяпер ужо тут падпалкоўнікі – чалавек 15 міліцыянтаў. Людзі, якіх мы ўтрымліваем за свае грошы, за свае падаткі, замест таго, каб змагацца са злачыннасьцю, не дапускаць, каб людзей рабавалі, забівалі, яны прыяжджаюць і перашкаджаюць людзям у прыватным доме. Міліцыянты гавораць абсалютна абсурдныя рэчы. Чуць такое з вуснаў падпалкоўніка, які, лягічна спадзявацца, зьяўляецца юрыстам, – гэта проста абсурд. Ён казаў, што зараз людзей па адным будуць забіраць у пастарунак і там высьвятляць абставіны нейкай бойкі, якую тут ніхто не бачыў”, -- паведаміў Анатоль Лябедзька “Радыё Свабода”.
Групу мазырскіх міліцыянтаў, што спрабавалі сарваць сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, ачольваў намесьнік начальніка аддзелу ўнутраных спраў падпалкоўнік Леанід Чобчыц. Правакацыя не ўдалася, і сход нарэшце абраў дэлегатаў на Кангрэс.
Жыхары з суседняга дому засьведчылі, што міліцыянты на аўтамашыне нават прывезьлі двух п`яных мужчын і паказалі: трэба ламацца ў прыватнае домаўладаньне кіраўніка абласной арганізацыі АГП Леаніда Арлова, дзе распачаўся сход. Так і зьявіўся сыгнал пра "бойку" ў доме, закрестраваны міліцыянтамі. Минск, Белоруссия