Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Народная воля» будзе судзіцца з Міністэрствам інфармацыі 12:24, 22/06/2005
27 чэрвеня ў 11.00 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца разгляд зыску рэдакцыі газеты “Народная воля” да Міністэрства інфармацыі аб прызнанні несапраўдным папярэджання газеце.
Зыск тычыцца папярэджання, якое газета атрымала 13 красавіка па артыкуле 5 Закона аб друку за две сакавіцкія публікацыі. Першы артыкул быў надрукаваны 3 сакавіка і называўся "Виртуальная война внучки с бабушкой". Мінінфармацыі палічыла, што аўтар (А. Сівы) апублікаваў не завершаныя вытворчасцю матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. 31 сакавіка ў газеце быў апублікаваны "Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў" лідэра руху ім. Юрыя Захаранкі "Абаронцы Айчыны" А. Волчака. Мінінфармацыі палічыла гэта распаўсюдам інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб`яднання, паведамляе БАЖ. Минск, Белоруссия