Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Папярэдзілі полацкага краязнаўцу 15:52, 22/06/2005
Адміністратыўная камісія пры Полацкім гарадзкім выканаўчым камітэце 21 чэрвеня вынесла папярэджаньне старшыні гістарычнага клюбу “Вытокі” Міхасю Баўтовічу за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Выданьнем “бяз выходных дадзеных” быў названы бюлетэнь “Полацкі край”, што грамадзкі актывіст меў пры сабе ў колькасьці 11 асобнікаў падчас нядаўняй рэгіянальнай канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў, што прайшла на ўскрайку Віцебску. Палкоўнік міліцыі Сяргей Іваноў папрасіў М. Баўтовіча пагартаць месячнік, і знайшоў у краязнаўчым выданьні нешта «крамольнае». Таму госьць з Полацку быў дастаўлены АМАПам у Першамайскі райаддзел унутраных спраў. На М. Баўтовіча быў складзены пратакол аб парушэньні часткі 3 артыкула 172 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях.
На разглядзе справы М. Баўтовіч не пагадзіўся, што распаўсюджваў друкаваныя выданьні. На думку грамадзкага актывіста, міліцыя зьдзейсьніла звычайную правакацыю, паведамляе www.belngo.info. Минск, Белоруссия