Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакратычнага дэпутата пазбавілі паўнамоцтваў
14:15, 23/06/2005

Дэпутаты Смаргонскага раённага Савету аднагалосна пазбавілі дэпутацкіх паўнамоцтваў прадстаўніка мясцовых дэмакратычных колаў Рамуальда Улана. Ён — прадпрымальнік, у недалёкім мінулым — заснавальнік і рэдактар “Новой газеты Сморгони”, для закрыцьця якой улады зрабілі шмат намаганьняў.

Летась спадара Улана засудзілі да двух гадоў калёніі — пасьля таго, як ён, едучы на машыне, па неасьцярожнасьці зьбіў жанчыну на ровары. якая засталася жывой. Паводле смаргонскага праваабаронцы Алеся Дзергачова, экспэрты прызналі Улана невінаватым у здарэньні, і прысуд быў неапраўдана жорсткім. У жанчыны была зламана ключыца і пашкоджаны пазваночнік, у рашэньні суду гаварылася, што яна атрымала інваліднасьць. Для параўнаньня: летась міліцыянт у Слоніме зьбіў насьмерць дзяўчыну і ўцёк зь месца здарэньня, суд пакараў яго абмежаваньнем волі —гэтак званай “хіміяй”.

Летась Улану паводле амністыі скасавалі адзін год пакараньня. У калёнію ён ня трапіў, а сёлета ўвогуле падпадаў пад амністыю, абвешчаную да Дня перамогі. Паводле Дзергачова, дакумэнты аб амністыі Улана і — адпаведна поўным скасаваньні тэрміна пакараньня суд павінен быў разгледзець напярэдадні сэсіі райсавету, але судовае паседжаньне не адбылося. А 22 чэрвеня спадара Улана пазбавілі дэпутацкіх паўнамоцтваў. У законе аб статусе дэпутата сказана, што ў выпадку суджанасьці дэпутат “можа быць” пазбаўлены паўнамоцтваў, паведамляе «Радыё Свабода».
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: