Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вядомыя людзі заклікаюць Сяргея Скрабца спыніць галадоўку 14:29, 23/06/2005
Шэраг вядомых асобаў зьвярнуліся да былога дэпутата Сяргея Скрабца з заклікам спыніць галадоўку, якую той трымае ў зьняволеньні 40-ы дзень. "Палітычная справа Сяргея Скрабца ўжо адбылася. Цяперашняя галодоўка ня мае ўплыву на палітычны працэс, а важнасьць захаваньня чалавечага жыцьця павінна заўсёды пераважаць. Мы разумеем матывацыю палітыка, але хацелі б, каб і нашую матывацыю таго, што галадоўку трэба спыніць, зразумеў і Сяргей," – гаворыцца ў звароце.
Сярод іншых, зварот падпісалі пісьменьнікі Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько- Майсюк, Валянцін Тарас, музыкі – Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок, Алег Хаменка, Вячаслаў Корань, Зьміцер Вайцюшкевіч, віцэ-прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, рэдактара часопіса "Абажур" Уладзімр Дзюба, журналіст Павал Мажэйка, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду, прафэсар Міхаіл Пастухоў, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия