Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы генэральны пракурор адрапартаваў пра гучныя справы
17:01, 23/06/2005, Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

Справа Зьмітра Завадзкага зноў расьсьледуецца, а пытаньне аб магчымым памілаваньні Галіны Жураўковай застаецца закрытым. Пра гэта сёньня паведаміў генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч.

Пётар Міклашэвіч паведаміў, што ўзрасло хабарніцтва сярод памежнікаў, якія часам ідуць на злачынную змову зь несумленнымі мытнікамі, што расьце карупцыя сярод чыноўнікаў. У якасьці прыкладу спадар Міклашэвіч назваў справу былога старшыні Дзяржкамавіяцыі Фёдара Іванова, які нібыта нанёс дзяржаве стратаў на 2 мільярды рублёў і чакае суду.

Адносна іншай высокапастаўленай чыноўніцы, ужо асуджанай экс-кіраўніцы справаў прэзыдэнта Галіны Жураўковай, спадар Міклашэвіч нічога канкрэтнага сказаць ня змог, не пацьвердзіў і не абверг, што яна нібыта была памілаваная Аляксандрам Лукашэнкам. У лютым Жураўкова была асуджаная на 4 гады зьняволеньня, але так і не патрапіла ў калёнію. Пётар Міклашэвіч ня бачыць у гэтым парушэньня закону.

“У нас прадугледжанае памілаваньне асуджаных асобаў. Гэтае права дадзенае кіраўніку дзяржавы. Калі такое рашэньне прынятае, пра гэта мусіць заявіць адміністрацыя прэзыдэнта, калі гэтая інфармацыя закрытая, то я ня маю права пра яе казаць”, -- паведаміў пракурор.

Акрамя таго, спадар Міклашэвіч паведаміў, што да жніўня працягнутае расьсьледаваньне справы журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай, якая была забітая ў кастрычніку 2004 году. Пётар Міклашэвіч сказаў, што сьледчыя адпрацоўваюць да дзесяці розных вэрсіяў гэтага гучнага злачынства. Паводле генэральнага пракурора, сына журналісткі Антона Філімонава сьледчыя не падазраюць у забойстве маці, але не выключаюць, што яму вядома нешта істотнае.

Некаторыя пытаньні пра гучныя крымінальныя справы генэральны пракурор пераадрасоўваў сваім намесьнікам. Барысу Тарлецкаму дасталося пытаньне пра справу зьніклага журналістра ОРТ Зьмітра Завадзкага, якую нядаўна аднавілі.

“Працуюць сьледчая і апэратыўная групы, праводзяць свае мерапрыемствы, вось нядаўна былі ў камандзіроўцы за мяжой. Карацей, ёсьць пэўныя напрацоўкі, каб завяршыць справу”, -- паведаміў Тарлецкі.

Пра справу былога дэпутата парлямэнта Сяргея Скрабца, які трымае галадоўку ў сьледчым ізалятары Берасьця, даклаў намесьнік генэральнага пракурора Віктар Прус. Паводле яго, пракурутура аб’яднала былую справу супраць Скрабца аб выманьваньні крэдыту са справай аб спробе даць хабар берасьцейскім сьледчым. Абедзьве справы будзе расьсьледаваць рэспубліканская пракуратура.

Нагадаем, што справу апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, пра якую пыталіся журналісты ў Пятра Міклашэвіча, расьсьледуюць ужо амаль пяць гадоў і за гэты час двойчы прыпынялі. Апошні раз сьледзтва было адноўленае сёлета, пасьля таго, як у Радзе Эўропы абвясьцілі заяву пра нежаданьне беларускіх уладаў расьсьледаваць справы зьніклых апанэнтаў рэжыму. Маці Завадзкага Вольга і ягоная жонка Сьвятлана заявілі з нагоды аднаўленьня расьсьледаваньня, што ня вераць у шчырасьць сьледчых, паколькі ня лічаць іх вольнымі ў сваіх дзеяньнях.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: