Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БАЖ просіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у нелегальным выпуску газеты «Glos znad Niemna» 10:53, 27/06/2005
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) 23 чэрвеня звярнулася да шэрагу дзяржаўных ўстановаў з просьбай прыняць захады для спынення супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з нелегальным выпускам і распаўсюдам газеты «Glos znad Niemna», і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Зварот БАЖ накіраваны міністру інфармацыі Уладзіміру Русакевічу, міністру сувязі Уладзіміру Ганчарэнку, старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Анатолю Тозіку, Генеральнаму пракурору Пятру Міклашэвічу, а таксама пракурору Гродзенскай вобласці, дырэктару Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” і дырэктару Гродзенскай друкарні.
Нагодай для звароту стала з‘яўленне 10 і 17 чэрвеня двух запар нумароў газеты «Glos znad Niemna», друкаванне і распаўсюд якіх ажыццяўляліся без дазволу галоўнага рэдактара і без ведама заснавальніка – ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. БАЖ падкрэслівае, што гэта з’яўляецца парушэннем ч.7 арт. 25 Закона “Аб друку і іншых СМІ”. Тое, што выданне было прынята ў друк без неабходнага дакументальнага афармлення юрыдычнай, тэхналагічнай і бухгалтарскай дакументацыі, “з’яўляецца грубым парушэннем патрабаванняў ажыццяўлення паліграфічнай дзейнасці... і дзейнасці ў галіне сувязі”, - гаворыцца ў звароце.
БАЖ нагадвае, што незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ без дазволу на выхад у свет прызнаецца парушэннем заканадаўства аб СМІ ў адпаведнасці з арт. 50 закона “Аб друку і іншых СМІ” і цягне а сабою дысцыплінарную, адміністратыўную, крымінальную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. “Тым не менш, пакуль звароты адказных асобаў рэдакцыі і заснавальніка газеты ў дзяржаўныя органы з заклікам спыніць парушэнні закона вынікаў не далі”, - рэзюмуе БАЖ.
Арганізацыя просіць правесці праверку выкладзеных фактаў, зрабіць захады па прадухіленні такіх выпадкаў у будучым і прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці. Минск, Белоруссия