Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Чэрвені ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
10:51, 27/06/2005

26 чэрвеня 1941 годзе на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязьні чэрвеньскай перасыльнай турмы: беларусы, палякі, літоўцы ды іншыя. Жалобная ўрачыстасьць мае назву "Ігуменскі шлях", і ладзілася сёлета шаснаццаты раз. У 1989 годзе стала вядома, што Чэрвень стаўся другімі Курапатамі, бо вакол горада пахаваныя тысячы палітычных зьняволеных.

Ніхто дакладна ня ведае колькі людзей было расстраляна на двары колішняй Чэрвеньскай перасыльнай турмы і ў скляпеньнях. І колькі костак загінулых ляжыць яшчэ тут, пад гэтай зямлёй.

"Будынак гэтай турмы, "кацярыненскай" турмы, пабудаванай у канцы XVIII стагодзьдзя, прадаюць за 70 000 беларускіх рублёў", -- гаворыць «Радыё Свабода» Уладзімер Дарагуж, які ў канцы 1980-х адным зь першых падняў праблему масавых пахаваньняў сталінскіх ахвяраў вакол Чэрвеня. Сёлета 1 ліпеня мясцовыя ўлады ізноў выставяць гістарычны будынак на аўкцыён.

Уладзімер Дарагуж перакананы, што ў будынку колішняй турмы мусіць быць створаны музэй сталінскіх рэпрэсіяў. Адзін зь лідараў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі на адкрыцьці жалобнага мітынгу ля крыжоў ва ўрочышчы Цагельня акрэсьліў якімі сіламі можа быць створаны мэмарыял у Чэрвені:

"Мяркую, што было б вельмі добра, каб прынялі ўдзел і літоўскія дзяржаўныя структуры, і польскія, але, канешне, перш-наперш гэта гонар беларусаў -- каб ён быў захаваны менавіта як музэй", -- кажа Беленькі.

Сёлета менавіта КХП-БНФ падавала афіцыйную заяўку на правядзеньня жалобы ля крыжоў пад Чэрвенем. І менавіта сябры партыі склалі бальшыню ўдзельнікаў мерапрыемстыва.

Уладзімер Дарагуж гаворыць, што апошнімі гадамі чэрвеньцы па-просту баяцца прыходзіць, бо за мітынгам пільна сочаць прадстаўнікі мясцовых выканкаму, міліцыі і КГБ. Многія маладыя чэрвеньцы нават ня ведаюць пра расстрэлы і масавыя пахаваньні вакол Чэрвеня.

У сёлетнімі "Ігуменскім шляху" традыцыйна ўзялі ўдзел дэлегаты літоўскага Саюзу ахвяраў рэпрэсіяў, а таксама прадстаўнікі літоўскай амбасады

Мінулыя гады на жальбіны прыяжджаў прадстаўнік польскай амбасады па сувязях з грамадзкімі арганізацыямі Марэк Будзько. Але у гэтым годзе ён стаўся непажаданым для афіцыйнга Менску. У кожным выпадку, упершыню за доўгі пэрыяд на "Ігуменскім шляху" не было прадстаўнікоў Польшчы.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: