Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка ускладніў умовы распаўсюду незалежных газэт
10:41, 27/06/2005

Зьмяняюцца падатковыя правілы распаўсюду незалежных выданьняў праз розьнічны гандаль. Гэта прадугледжвае нядаўні ўказ Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых мерах дзеля ўрэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці”, паводле якога газэты і часопісы выключаюцца зь пераліку відаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, якая падлягае спрошчанаму абкладаньню адзіным падаткам.

А.Лукашэнка зацьвердзіў новы пералік відаў дзейнасьці, пры ажыцьцяўленьні якой індывідуальныя прадпрымальнікі ўплачваюць адзіны падатак. Дробныя бізнэсоўцы, што гандлююць друкаванай прадукцыяй, заўважылі, што з гэтага сьпісу выключаныя газэты і часопісы. Менскія прадпрымальнікі, якія займаецца продажам газэтаў, перакананы, што гэта зроблена адмыслова.

“Скарыстаўшы гэты ўказ, Лукашэнка пачаў наступ на незалежную прэсу, нават на звычайныя камэрцыйныя выданьні, накшталт “крыжаванак” і “дэтэктываў”, глянцавых часопісаў. Яшчэ раней падрабязныя асартымэнтныя пералікі для прадпрымальнікаў, якія гандлююць друкаванымі выданьнямі, былі ўзгодненыя. А дакладней, прайшлі цэнзуру ў выканкамах, дзе месца для сапраўдных незалежных выданьняў не знайшлося. Цяпер жа ўказ №285 урэгуляваў дзейнасьць гандляроў друкаванымі выданьнямі так, што гандаль газэтамі і часопісамі не трапляе ў сьпіс дзейнасьці, па якой можна плаціць адзіны падатак”, -- кажуць яны “Радыё Свабода”.

Адзіны падатак, якім гандляры газэтаў і часопісаў абкладаліся дагэтуль, у цэлым задавальняў гэтую катэгорыю дробных бізнэсоўцаў. Сярэдні памер гэтага падатку, у залежнасьці ад рэгіёну, складаў ад 20 да 30 эўра. Замест гэтага мэханізму падаткаабкладаньня распаўсюднікам газэтаў і часопісаў прапанаваны іншы.

“Газэты і часопісы трапляюць пад падаходны падатак. Плацельшчыкі цяпер будуць плаціць падаходны падатак, мясцовыя падаткі, і іншыя падаткі і зборы, якія ўстаноўленыя заканадаўствам. А з 1 лістапада ўводзяцца касавыя апараты і адрыўныя талёны. У такой рэдакцыі прыняты ўказ. Ня ведаем, чаму так вырашылі”, -- паведаміла “Радыё Свабода” прадстаўніца Міністэрства падаткаў і збораў, якая не захацела назваць свайго прозьвішча.

У міністэрствах эканомікі і інфармацыі чыноўнікі таксама адмовіліся назваць афіцыйныя прычыны скасаваньня мэханізму адзінага падатку для прадпрымальнікаў, што гандлююць газэтамі і часопісамі.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, зьмены ў падаткаабкладаньні гэтых гандляроў у цэлым адпавядаюць цяперашняй палітыцы ўладаў у дачыненьні да недзяржаўных выданьняў і, у прыватнасьці, да іх распаўсюду.

“Шмат узьнікае праблемаў. У апошні час гандаль друкаванымі выданьнямі абмяжоўваецца больш і больш. На падставе прынятых новых правілаў дробнага гандлю выканкамы пачалі патрабаваць узгадненьня асартымэнту друкаваных пэрыядычных выданьняў, якія распаўсюджваюцца ад гандляроў. І гэта прывяло да таго, што шматлікія крамы адмовіліся ад распаўсюду гэтых выданьняў. Заставаліся прадпрымальнікі. Мы бачым, што і ў прадпрымальнікаў узьнікаюць вялікія складанасьці”, -- гаворыць намесьнік старшыні БАЖу Андрэй Бастунец.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: