Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У дзяцей адабралі грошы, каб падпісацца на «Советскую Белоруссию» 10:38, 28/06/2005
Наступствам абавязковай ведамаснай падпіскі на газэту “Советская Белоруссия” для вучняў Вархоўскай сярэдняй школы Гарадоцкага раёну сталася тое, што ў іх забралі заробленыя ўласнымі рукамі грошы. Паводле словаў дырэктара школы Леаніда Гаравога, падпіску на гэтае выданьне было загадана зрабіць за так званыя “пазабюджэтныя сродкі” – гэта тыя сродкі, якія вучні зарабілі, зьбіраючы макулятуру ды працуючы на прысядзібным участку.
“Адзін камплект “Советской Белоруссии” на паўгады каштуе 45 тысяч рублёў. Але гэта дужа вялікая сума! На гэткія грошы вучням трэба вырасьціць 200 кіляў гародніны – морквы ці бульбы. Можна было б купіць фарбы на рамонт, альбо тыя самыя мячыкі, дык не – падпісвайся! Няхай бы на сельскія школы выпісалі газэту багацейшыя – газавікі або энэргетыкі, гэта было б нармалёва. Бо нават на прэзыдэнцкім сайце пішуць, што вясковыя школы не атрымліваюць дадатковага фінансаваньня,” – паведаміў дырэктар школы “Радыё Свабода”.
Спадар Гаравой кажа, што за вучнёўскія грошы ягоную школу падпісваюць на “Советской Белоруссию” ужо трэці раз, прычым з адміністрацыяй школы гэтае пытаньне нават не абмяркоўваецца. Таму яшчэ ў траўні ён даслаў у рэдакцыю газэты ліст з прапановай “узаемавыгаднага супрацоўніцтва”. Маўляў, калі за кошт нашых вучняў вы падвышаеце наклад свае газэты, то хаця б якасьці кампэнсацыі дапамажыце нам набыць спартовы інвэнтар або кампутар. У адказ яму напісалі: “Рэдакцыя падпіску не кантралюе і спонсарскай дзейнасьцю не займаецца”. Минск, Белоруссия