Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Слова «Сталін» вярнулася на фасад Сувораўскай вучэльні
10:48, 28/06/2005, фото svaboda.org

Фасад сувораўскай вучэльні першапачаткова быў аздоблены выявамі кніжак з надпісамі “Маркс”, “Энгельс”, “Ленін”, “Сталін”. Пасьля разьвянчаньня “культу асобы” імя Сталіна было сьцёртае. Рашэньне пра вяртаньне першапачатковага выгляду прынялі разам з агульнай рэстаўрацыяй будынку. Зараз слова “Сталін” на фасадзе Сувораўскай вучэльні паўтараецца больш за дзесяць разоў – па колькасьці дэкаратыўных “кніжачак”. Рэканструкцыю сувораўскай вучэльні ладзіць Менгарвыканкам.

Паводле гісторыка Захара Шыбекі, будынак сучаснай Сувораўскай вучэльні ўзьнік у першай палове ХІХ ст. Ад 1840 году там месьцілася духоўная сэмінарыя. Ад прыходу бальшавікоў і да сёньня ў будынку знаходзіліся рознага кшталту камуністычныя вайсковыя навучальныя ўстановы. Сучасны выгляд будынак набыў на пачатку 1950-х гадоў.

На колькі апраўданае вяртаньне імя Сталіна з пункту гледжаньня аднаўленьня гістарычнай спадчыны?

“Калі сьледваць такой лёгіцы, чаму б тады нямецкаму народу не пачаць аднаўляць аўтэнтыку пэрыяду гітлераўскіх 1933-1945 гг. Калі ставіць акцэнты, што тут аднаўляць, я за тое, каб аднавіць комплекс духоўнай вучэльні ХІХ стагодзьдзя”, -- камэнтуе сытуацыю нядаўні дзяржаўны інспэктар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Менгнарвыканкаму Ўладзімер Папруга. Нядаўна інспэктар гарвыканкаму Ўладзімер Папруга застаўся бяз працы, бо яму не працягнулі кантракт.

Цяпер у Беларусі ёсьць бюст Сталіна, які стаіць у пасёлку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. Таксама ў Слуцку, дзе рабочыя аднаго з будаўнічых упраўленьняў раскапалі бюст Сталіна, і ўсталявалі ў двары свайго прадпрыемства. А 30 чэрвеня пад Заслаўем для турыстаў адчыніцца гісторыка-культурны комплекс пад назвай “Лінія Сталіна”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: У Вас есть экономический тренинг веб-мастеров