Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ёшка Фішэр заклапочаны ізаляцыяй Беларусі 10:41, 29/06/2005
Сытуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася ў Варшаве ў часе сустрэчы міністраў замежных справаў Нямеччыны, Францыі і Польшчы – сябраў міжрэгіянальнага эўрапейскага аб`яднаньня Ваймарскі трохкутнік.
Галоўная дыскусія ішла вакол цяперашняга эўрапейскага крызысу, піша "Die Welt". Так, міністар Ёшка Фішэр заклікаў сваіх калегаў – Філіпа Дуст-Блазі і Адама Ротфэльда выкарыстаць гэты крызыс як шанец на выйсьце са складанай сытуацыі. Прадстаўнікі Ваймарскага трохкутніка пагадзіліся з тым, што пашырэньню Эўропы нельга казаць: "стоп!" Пэрспэктыву на ўступленьне ў гэтую арганізацыю мусіць мець кожная краіна, якая прызнае агульнаэўрапейскія прынцыпы і патрабаваньні.
У часе дыскусіі міністры абмеркавалі таксама і сытуацыю ў Беларусі. Што да кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Нямеччыны, то апошнім часам назіральнікі зьвяртаюць ўвагу на ягоную заклапочанасьць у зьвязку з ростам ізаляцыі Беларусі, напружаных дачыненьняў Менска з краінамі-суседзямі, а таксама ціскам беларускіх уладаў на апазыцыю, незалежныя мэдыі і грамадзянскую супольнасьць.
Як перакананыя нямецкія экспэрты, менавіта Польшчы належыць галоўная інтэграцыйная роля ў стасунках Эўропы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у стварэньні нефармальнай кааліцыі ў гэтае краіне.
Міжрэгіянальнае аб`яднаньне Ваймарскі трохкутнік было створанае ў Нямеччыне ў 1991 годзе з тым, каб інтэграваць Польшчу ў Эўразьвяз. Некалькі месяцаў таму ў Кіеве кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Нямеччыны, Францыі і Польшчы дамовіліся пра пастаянныя кансультацыі па пытаньнях усходняй палітыкі ды дачыненьняў ЭЗ зь ягонымі новымі суседзямі – Украінай і Беларусьсю, нагадвае «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия