Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа па зыску да «Народнай волі» скончылася міравым пагадненнем
15:38, 29/06/2005

Судовыя слуханні па зыску аб абароне дзелавой рэпутацыі вытворчага аб`яднання "Беларуськалій" да рэдакцыі газеты "Народная воля" ў гаспадарчым судзе г. Мінска 29 чэрвеня скончыліся міравым пагадненнем. Пра гэта паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" адвакат "Народнай волі" Ларыса Атаманчук.

Зыск "Беларуськалія" тычыўся публікацыі ў №77 ад 23 красавіка 2005 г. артыкула "Такая воля народа", дзе ішла гаворка пра стварэнне грамадскага руху "Воля народа" і сцвярджалася, што подпісы ў яго падтрымку паставілі шэраг супрацоўнікаў прадпрыемства. Зыскоўцы патрабавалі прызнаць распаўсюджаныя звесткі не адпаведнымі рэчаіснасці і ганебнымі для дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. У першы дзень слуханняў, 23 чэрвеня, суд абавязаў бакі прадаставіць некаторыя дадатковыя дакументы.

29 чэрвеня перад пачаткам паседжання прадстаўнікі прадпрыемства "Беларуськалій" прапанавалі заключыць міравое пагадненне. У адпаведнасці ім, зыскоўца адмаўляецца ад сваіх прэтэнзій і бярэ на сябе аплату судовых выдаткаў, а "Народная воля" павінна да 15 ліпеня апублікаваць абвяржэнне апублікаваных звестак і прынесці прабачэнні за іх распаўсюд.

Нагадаем, што 17 чэрвеня той жа суд спыніў вытворчасць па аналагічнай справе аб абароне дзелавой рэпутацыі Салігорскага дзяржаўнага горна-тэхнічнага тэхнікума з прычыны таго, што гэтая спрэчка "не падлягае разгляду ў гаспадарчым судзе". 9 чэрвеня суд Ленінскага раёна г. Мінска часткова задаволіў тры з чатырох зыскаў супрацоўнікаў ВА "Беларуськалій" да рэдакцыі "Народнай волі", абавязаўшы газету выплаціць кожнаму з іх па 2 мільёны рублёў.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: