Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзін з лідараў «Маладога фронту» мае прасіць палітычнага прытулку 12:33, 29/06/2005
Віцебскі лідэр “Маладога фронту” Яніс Чучман мае прасіць палітычнага прытулку. Паводле словаў маладафронтаўцаў-сяброў Яніса Чучмана, беспасярэдняй прычынаю тэрміновага ад’езду маладога палітыка за мяжу стаў міліцэйскі ды судовы перасьлед яго за ўдзел у апазыцыйных акцыях.
Нагадаем, што супрацоўнікі Першамайскага райаддзелу міліцыі Віцебску ініцыявалі супраць Чучмана судовую справу за арганізацыю акцыі “Свабоду палітвязьням!”, а яшчэ праз колькі дзён ён быў затрыманы міліцыянтамі Кастрычніцкага райаддзелу гораду ў часе акцыі ў падтрымку Міколы Статкевіча й Паўла Севярынца, паведаміла «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия