Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец робіць перапынак у галадаваньні
10:36, 29/06/2005

Арыштаваны былы дэпутат, лідар групы “Рэспубліка” і актывіст апазіцыі Сяргей Скрабец пачаў ужываць разьведзеныя сокі, прыпыніўшы такім чынам сваю галадоўку. Аб гэтым “Радыё Свабода” паведамілі начальнік Берасьцейскага сьледчага ізалятару Мікалай Сухадольскі і адвакат палітвязьня Міхаіл Хоміч. Агулам спадар Скрабец галадаваў больш сарака дзён. Адвакат гаворыць, што ягоны падабаронны робіць толькі перапынак у галадаваньні.

“Каб зрабіць нейкі перапынак, ён пачаў ужываць пэўныя сокі. Гэта дае арганізму пэўны перапынак, але гэта ня ёсьць спыненьнем галадоўкі. Галадаваньне яго працягваецца”, -- паведаміў адвакат экс-парлямэнтара Міхаіл Хоміч.

Нягледзячы на тое, што справу Сяргея Скрабца яшчэ тыдзень таму перадалі зь Берасьцейскай абласной пракуратуры ў рэспубліканскую, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў Берасьці.

Між тым, сёньня стала вядома, што да першай справы Сяргея Скрабца, заведзенай яшчэ ў красавіку 2003 году (тады яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы ў той час, калі ён узначальваў Гандлёвы дом “БелБабаеўскі”), акрамя пракуратуры далучыўся і Сьледчы камітэт. Паводле крыніцы з праваахоўных органаў, Сьледчы камітэт цікавіцца, куды зьніклі амаль сто трактароў, якія былі канфіскаваныя ў “БелБабаеўскага” і яшчэ адной фірмы Дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў. Сяргей Скрабец неаднойчы заяўляў, у тым ліку і кіраўніку беларускай дзяржавы, што, калі б гэтыя трактары былі прададзеныя, як ён спадзяваўся зрабіць, дык “БелБабаеўскі” адразу б разьлічыўся за абодва крэдыты. Ускосна гэта інфармацыя пацьвярджаецца такім фактам — 29 чэрвеня ў Сьледчы камітэт на допыт выклікаюць Аляксандра Скрабца, які праходзіць у гэтай справе разам са сваім старэйшым братам.

У красавіку 2003 году супраць Сяргея Скрабца завялі першую справу — тады яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы ў той час, калі ён узначальваў Гандлёвы дом “БелБабаеўскі”. Што тычыцца другой справы, дык тут сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара гораду Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.

Фото НТВ
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: